Новости | Апрель 14, 2018,20:43
Закончылася серыя чарговых чэмпіянатаў Мінскай вобласці па шахматах сярод школьнікаў у групах да 8,10,12 і 14 гадоў. 16 дзяўчынак і хлопчыкаў з нашага раёна вялі ўпартую барацьбу з сапернікамі другіх рэгіёнаў за чэмпіёнскія тытулы ў в.Станькава і г. Вілейка.
Трэба адзначыць удалае выступленне нашых дзяўчат. Васіленка Валерыя (Азерская сярэдняя школа) і Трацэўская Антаніна (Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.Пушкіна) занялі адпаведна I і II месцы сярод дзяўчынак да 8 гадоў. Васіленка Валерыя і ў другім турніры заняла II месца сярод дзяўчынак да 12 гадоў.
Крэмез Надзея (Літвянскі НПК дзіцячы сад-базавая школа) стала трэцяй сярод дзяўчат да 14 гадоў.
Лепшымі сярод хлопчыкаў сталі: Баярын Уладзіслаў (Уздзенская раённая гімназія) – III месца сярод юнакоў да 12 гадоў і Дземідовіч Кірыл (Уздзенская сярэдняя школа №2 імя К.Крапівы) – 4 месца сярод хлопчыкаў до 10 гадоў.
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)